Рэфекторый

(Пасля перасылкі з Рэфекторыум)

Рэфекторый (лац.: Refectorium — адпачынак, аднаўленне сіл) — агульная сталовая зала ў каталіцкіх кляштарах і замках рыцарскіх ордэнаў (найчасцей элемент канвентхауса). Звычайна ўпрыгожваўся скульптурным распяццем і рэлігійнымі карцінамі на сценах, або насценным роспісам.

Летні рэфэкторый у замку Марыенбург (суч. Мальбарк)

У рэфекторыі акрамя абедзенных сталоў і лаў, звычайна знаходзяцца кафедра з пюпітрам для чытальніка рэлігійных кніг падчас трапезы, пасудзіна для святой вады і часам прастол — для набажэнства. У некаторых кляштарах бывае па два рэфекторыі: адзін — летні, другі — зімовы.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць