Рэферат (ад лац.: referre «дакладваць, паведамляць»): кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад.[1].

Інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала, без ацэнкі рэферэнтам таго, што выкладаецца. Выкладзеная інфармацыя знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце. Будуецца на аснове ключавых фрагментаў арыгінальнага тэксту.

Паводле паўнаты выкладу, адрозніваюцца рэфераты інфарматыўныя, якія перадаюць усе асноўныя палажэнні першакрыніцы, і індыкатыўныя, якія паказваюць толькі на асноўную тэму першакрыніцы.

Паводле колькасці рэфераваных першакрыніц, адрозніваюцца манаграфічныя, якія пішуцца на аснове адной працы, і аглядныя, якія пішуцца на аснове некалькіх прац па адной тэме.

Паводле чытацкага прызначэння, адрозніваюцца рэфераты агульныя, якія разлічаны на шырокае кола чытачоў, і таму ў іх змест арыгіналу перадаецца ў цэлым, і спецыялізаваныя, у якіх пераказ зместу зарыентаваны на спецыялістаў.

Паводле спосабу складання, адрозніваюцца рэфераты, складзеныя аўтарамі, напрыклад, аўтарэферат дысертацыі, і спецыялістамі той галіны навукі, да якой адносіцца рэферат.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6