«Сабака і воўк» (Воўк, сабака і кошка; Мядзведзь, сабака і кошка; укр.: Собака и вовк, Сірко, Старий собака, Про вовка[1]; бел.: Сабака і воўк, Сабака і мядзведзь) — сюжэт рускіх  (руск.), украінскіх  (руск.) і беларускіх народных казак. Адносіцца да так званых казак пра жывёл. Рускіх варыянтаў — 3, украінскіх — 22, беларускіх — 7. Сюжэт сустракаецца таксама ў казках некаторых народаў расійскага Усходу, напрыклад, башкір.

Сабака і воўк
Выданне
П. П. Гаслаўскі  (руск.). Ілюстрацыя да байкі Л. М. Талстога «Сабака і воўк».
Жанр народная казка[d]
Мова арыгінала руская, беларуская і украінская мова
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

 
Ілюстрацыя Сяргея Ягужынскага  (ВД) 1909 года.
 
Украінская казка «Сярко» (укр.: Сірко). Казахстанскі тэнге, 2014

У паказальніку казачных сюжэтаў  (руск.) указана пад нумарам 101 «Сабака і воўк (мядзведзь)»: воўк па ўгаворы з сабакам выкрадае дзіця (авечку) і дае сабаку адабраць яго; за гэта стары сабака атрымлівае пражытак ад гаспадара.

Леанард Калмачэўскі  (руск.) лічыў, што ўсе варыянты, якія развіваюць гэты эпізод, узыходзяць да байкі Эзопа «Сабака і воўк»[2]. Існуе варыянт літаратурнай казкі Льва Талстога, які з’яўляецца вольным перакладам байкі Эзопа «Сабака і воўк»[3].

У культуры правіць

 
Паштовая марка Украіны

У кінематографе правіць

У 1982 годзе па матывах украінскай народнай казкі «Сярко» (укр.: Сірко) быў зняты савецкі мультфільм «Жыў-быў пёс».

У мастацтве правіць

Сярод мастакоў, якія стваралі ілюстрацыі да гэтай казкі, можна згадаць Міхаіла Эндэ, Валянціна Ціхановіча[4], Анатоля Волкава[5], Канстанціна Лаўра  (укр.), Сяргея Ягужынскага  (ВД), Дзяніса Краўца[6] і іншых.

У філатэліі правіць

У 2001 годзе Пошта Украіны выпусціла паштовую марку з сюжэтам казкі «Сярко» працы мастака Канстанціна Лаўра  (укр.).

У баністыцы правіць

Нацыянальны банк Казахстана ў 2014 годзе выпусціў манету 50 тэнге ў серыі «Казкі народаў Казахстана» з выявай украінскай казкі «Сярко».

Зноскі

  1. 42. Про вовка // Труды этнографическо-статистической экспе- диции в Западно-Русский край. / Материалы и исследования, собранные д. чл. П. П. Чубинским. — Том II. Малорусские сказки. — СПб., 1878, отд. 1 — С. 124
  2. Колмачевский Л. З.  (руск.) Животный эпос на Западе и у славян. — Казань: Типография Императорского университета, 1882. — VIII+317 с. — С. 145
  3. Толстой Л. Н. Полное собрание сочинений. — Том 21. Новая азбука и русские книги для чтения. (1874—1875). — М.: Художественная литература, 1957. — С. 647.
  4. Сабака і воўк : беларуская народная казка : [для малодшага ўзросту / апрацоўка А. Якімовіча; мастак В. Ціхановіч]. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай літаратуры, 1955. — 13, [1] c. : каляр. іл. ; 25 см. — 75000 экз. — 80 к.
  5. Сабака і воўк : беларуская народная казка : [для дашкольнага ўзросту / апрацоўка А. Якімовіча; малюнкі А. Волкава]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — [14] с. : каляр. іл. ; 19 см. — (Казка за казкай). — 170000 экз. — 7 к.
  6. Серко. Украинская сказка, художник Денис Кравец (руск.)

Літаратура правіць