Сабор Святога Патрыка (Дублін)

Сабор Святога Патрыка (ірл.: Árd Eaglais Naomh Pádraig, поўная англ. назва The National Cathedral and Collegiate Church of Saint Patrick, Dublin) — найвялікшы сабор у Ірландыі. Належыць англіканскай Царкве Ірландыі. Сабор не з'яўляецца кафедрай біскупа. Узначальваецца дэканам, найвядомейшым з якіх быў сатырык Джонатан Свіфт.

Славутасць
Сабор Святога Патрыка
St Patrick's Cathedral
Сабор Святога Патрыка
Сабор Святога Патрыка
53°20′22″ пн. ш. 6°16′17″ з. д.HGЯO
Краіна  Ірландыя
Горад Дублін
Канфесія англіканства
Епархія United Dioceses of Dublin and Glendalough[d]
Архітэктурны стыль готыка
Першае згадванне 1191
Дата заснавання 1191
Вышыня 43 м
Матэрыял вапняк
Сайт stpatrickscathedral.ie
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сабор Святога Патрыка

Гісторыя правіць

Сабор Святога Патрыка быў пабудаваны каля святой крыніцы Св. Патрыка на востраве паміж двума рукавамі ракі Подл. У 1192 годзе першы архібіскуп Дубліна Джон Комін прысвоіў царкве Святога Патрыка, адной з чатырох цэркваў Дубліна, статус саборнай царквы. З цягам часу каля сабора з’явіўся цэлы комплекс будынкаў, уключаючы палац архібіскупа. Юрыдычнае кіраванне саборам было размежавана паміж дэканам і архібіскупам.

Дакладна невядома, калі саборнай царкве быў нададзены статус сабора. Верагодней за ўсё гэта адбылося да 1212 года. Па загаду англійскага караля Генрыха III у 1225 годзе пачалася рэканструкцыя сабора, якая цягнулася чатыры гады. У выніку сабор набыў выгляд у стылі ранняй англійскай готыкі. Прыкладна ў 1270 годзе да сабора была дабудавана Капліца Лэдзі. Вежа Майнант і заходні неф былі адноўлены паміж 1362 і 1370, пасля буйнага пажару.

З часу пабудовы і на працягу ўсёй гісторыі сабора найвялікшай праблемай з’яўлялася падмыванне грунту з-за блізкасці ракі Подл. Адбываліся нават навадненні, асабліва моцнае — ў канцы XVIII стагоддзя. Па гэтай прычыне сабор ніколі не меў склепавых памяшканняў.

У выніку англійскай рэфармацыі ў 1537 годзе сабор стаў належаць англіканскай ірландскай царкве, хоць большасць атачаючых сабор жыхароў засталіся каталікамі. Падчас канфіскацыі маёмасці, якую праводзілі салдаты Томаса Кромвеля, былі знішчаныя шматлікія малюнкі ў роспісу сабора, пазней, у 1544 годзе, у выніку занядбання разбурыўся неф сабора.

 
Інтэр’ер сабора

Пры каралі Эдуардзе VI Сабор Святога Патрыка апынуўся ў заняпадзе, фактычна выконваў ролю прыходскай царквы. Кароль прызначыў частку пабудоў палацавага комплексу, які разросся да таго часу, для выкарыстання ў якасці судовага памяшкання. Срэбра, каштоўнасці, упрыгожанні і часткі інтэр’ера сабора былі перададзены ў Сабор Хрыста. У 1549 годзе было загадана перафарбаваць муры сабора і аздобіць яго цытатамі са Свяшчэннага Пісання.

У 1555 годзе, падчас валадарання Філіпа і Мэры сабор быў адноўлены ў правах, пачалася рэстаўрацыя, і па загаду каралевы вернутыя шматлікія цэннасці, раней канфіскаваныя з сабора.

У 1560 годзе на вежы Сабора Святога Патрыка быў усталяваны адзін з першых грамадскіх гадзіннікаў у Дубліне.

XVII ст. правіць

Да пачатку XVII ст. надзел Багародзіцы быў разбураны і аддзелены ад астатняй часткі сабора, да якога было дабудавана некалькі новых галерэй для размяшчэння кліра сабора.

Падчас Садружнасці ў хадзе заваявання Ірландыі ў нефе сабора лордам-пратэктарам Оліверам Кромвелем была ўладкавана канюшня для сваёй кабылы. Мэтай гэтага ўчынку было прадэманстраваць стаўленне да англіканскай царквы, якую ён атаясамліваў з каталіцтвам і праяўленнем раялізму.

У 1660 пасля рэстаўрацыі манархіі ў будынку сабора пачаліся аднаўленчыя працы.

У 1666 годзе плябанам сабора было прапанавана аддаць надзел Багародзіцы для набажэнстваў абшчыне французскіх гугенотаў, якія ўцяклі ў Ірландыю з Францыі. Пасля невялікага рамонту, 23 снежня 1666 была заключана арэндная дамова, якая перыядычны падаўжалася да 1816 года, калі ўсе гугеноты цалкам інтэграваліся ў гарадское насельніцтва Дубліна. У гэты час надзел Багародзіцы быў вядомы як L'Eglise Française de S.-Patrick.

З-за пагрозы абвалу даху, у 1668 годзе было прынята рашэнне аб яго замене, новы пабудаваны ў 1671 годзе.

Пасля Слаўнай рэвалюцыі сабор ненадоўга 16681670 стаў каталіцкім, але пасля паразы якабітаў ад войскаў Вільгельма III Аранскага зноў стаў англіканскім.

XVIII ст. правіць

 
Бюст Джонатана Свіфта ў саборы
 
План сабора ў XVIII ст.
 
Адмысловая зэльда прэзідэнта Ірландыі ў саборы.

На працягу ўсёй гісторыі Сабор Святога Патрыка неразрыўна звязаны з ірландскай культурай, але адзін з галоўных аспектаў гэтай сувязі гэта Джонатан Свіфт, найвядомы пісьменнік і сатырык, які быў дэканам сабора з 1713 па 1745. Многія з яго вядомых казанняў і «ірландскіх трактатаў» напісаныя ў перыяд яго дэканства. Джонатан Свіфт выдаткоўваў на патрэбы сабора свае ўласныя сродкі, утрымліваў прыют для бедных жанчын пры саборы, а таксама шпіталь Святога Патрыка.

У 1769 годзе да будынка быў дададзены высокі шпіль, які дагэтуль з'яўляецца адным з арыенціраў Дубліна.

У 1792 годзе набажэнствы ў саборы былі спынены з-за благога стану паўднёвага мура і часткі даху.

Ордэн Святога Патрыка правіць

З 1783 да 1871 сабор служыў Капліцай Найбліскучага Ордэна Святога Патрыка, у саборы ладзілася цырымонія ініцыяцыі ў рыцары. Пасля 1871 года ініцыяцыі праводзяцца ў зале Святога Патрыка Дублінскага Замка. У саборы дагэтуль магчыма ўбачыць гербы ініцыяваных рыцараў.

XIX ст. правіць

У 1805 годзе паўночны трансепт быў адноўлены з руін.

У 1846, пасада дэкана Святога Патрыка была аб'яднана з дэканам Сабора Хрыста, сумесная пасада праіснавала да 1871 года.

Здзейсненая спроба генеральнай рэстаўрацыі, рэстаўрацыя не завершаная да канца з-за эканамічных праблем, адноўленая Капліца Лэдзі.

У сярэдзіне XIX ст. у хадзе рэстаўрацыі быў знойдзены кельцкі крыж, які цяпер выстаўлены ў саборы.

Генеральная канструкцыя праведзеная ў 18601865 гадах і аплачаная вядомым ірландскім піваварам Бенджамінам Гінэсам. Шматлікія сярэднявечныя часткі будынка былі заменены, сярэднявечныя капліцы ж былі ўвогуле выдаленыя. Праўдзівых дакументаў да цяперашняга часу захавалася няшмат, таму немагчыма з дакладнасцю сцвярджаць, якія часткі дададзеныя ў віктарыянскую эпоху і колькі засталося сярэднявечных.

У 1871 годзе было канчаткова прынята рашэнне аб наданні статусу кафедральнага Сабору Хрыста, а Сабору Святога Патрыка быў нададзены статус нацыянальнага.

Наш час правіць

Зараз сабор уяўляе сабой месца правядзення шматлікіх грамадскіх нацыянальных цырымоній. Кожны лістапад там святкуецца Ірландскі Дзень Памяці наведваемы прэзідэнтам Ірландыі.

У саборы пахаваныя два ірландскіх прэзідэнта, у 1944 там быў пахаваны Дугалс Хайд, а ў 1974 прэзідэнт Эрскін Чайлдэрс. Паколькі прэзідэнт Чайлдэрс памёр на сваёй пасадзе, яго хаўтуры былі афіцыйнай дзяржаўнай цырымоніяй. На яе з'ехаліся главы і прадстаўнікі замежных дзяржаў.

У 2006 годзе сабор захапілі 18 афганскіх бежанцаў з мэтай атрымання палітычнага прытулку, і ўтрымлівалі яго цягам некалькіх дзён.

Статус правіць

На працягу ўсёй гісторыі Сабора Святога Патрыка было спаборніцтва з Саборам Хрыста за статус кафедральнага. Гэта барацьба прывяла да беспрэцэдэнтнага выпадку, калі ў адным горадзе, у адной епархіі, два кафедральных сабора. Канфрантацыя захавалася са значнай напружанасцю са дня заснавання сабора да 1300 года, калі была падпісана дамова (Pacis Compositio) з шасцю асноўнымі пунктамі:

  • Прысвячэнне і ўзвядзенне на пасад архібіскупа Дубліна павінна адбывацца ў Саборы Хрыста, але ў справаздачах указана, што гэта правіла не заўсёды выконвалася: два разы цырымонія адбывалася ў абодвух саборах, і як мінімум два архібіскупа прысвячаліся толькі ў саборы Святога Патрыка.
  • У Саборы Хрыста павінны былі захоўвацца крыж, мітра і пярсцёнак памерлага архібіскупа.
  • Памерлыя архібіскупы Дубліна павінны былі быць пахаваныя пачаргова ў двух саборах, калі імі не адзначалася іншага.
  • Штогадовае асвячэнне ялею павінна было адбывацца ў Саборы Хрыста
  • Абодва саборы павінны дзейнічаць як адзін і роўна размяжоўваць абавязкі
  • Абодва саборы ў наступныя стагоддзі функцыянавалі разам у епархіі, пакуль у 1871 годзе Сабору Святога Патрыка не быў нададзены статус Нацыянальнага, а Сабору Хрыста кафедры Дубліна.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць