Сабор у Курця-дэ-Арджэшы

Успенскі архірэйскі сабор у румынскім горадзе Курця-дэ-Арджэш — праваслаўны сабор, галоўны храм Валахіі XVI стагоддзя, пахавальня румынскіх каралёў. Мае ў Румыніі рэпутацыю такога ж выключнага па сваіх дойлідскіх якасцях помніка, што і храм Васіля Блажэннага ў Расіі.

Славутасць
Сабор у Курця-дэ-Арджэшы
45°09′25″ пн. ш. 24°40′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Румынія
Месцазнаходжанне
Канфесія праваслаўе
Епархія Арджэшская і Мусчэльская архіепіскапія[d]
Заснавальнік Нягое I Басараб
Дата заснавання 1515[2]
Вышыня 25 м
Матэрыял белы камень[d]
Сайт eparhiaargesului.ro/arhi…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Манастыр св. Мікалая быў заснаваны Нягое I Басарабам, а свой цяперашні выгляд набыў пры Раду V Афумаці (1526).

Храм рэстаўраваўся ў 1875-85 гг. у сувязі з пераўтварэннем у пахавальню румынскіх каралёў.

Архітэктура правіць

Крыжова-купальны храм складзены з шэрага вапняку і пастаўлены на высокае, двухметровае падклецце. Сабор трохгаловы, большы па памерах чацвёрты купал вянчае аб'ёмны прыдзел з апсіднага боку. Малыя барабаны ўпрыгожаны спіральнай разьбой, якая надае кампазіцыі дынамізм. Нетрадыцыйна вырашаны аркатурны пояс, а самі сцены спярэшчаныя лёгкімі, мудрагелістымі ўзорамі, у якіх адгадваецца турэцкі ўплыў.

З заходняга боку ад сабора высіцца невялікая капліца.

Легенды пра храм правіць

Храм нязменна прыцягваў увагу румынскіх патрыётаў і аматараў даўніны. Напрыклад, Васіле Александры апублікаваў легенду пра яго будаўніка, майстра Манола, якая нагадвае паданне пра дойлідаў сабора Васіля Блажэннага. Адна з версій гаворыць, што «чорны князь», не жадаючы, каб дойліды ўзвялі нешта роўнае архірэйскаму сабору, пакінуў іх на даху будынка, адкуль яны паспрабавалі спусціцца, змайстраваўшы крылы з дошак.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць