Сабіна Бергман-Поль

Сабіна Бергман-Поль (ням.: Sabine Bergmann-Pohl; нар. 20 красавіка 1946, Айзенах) — нямецкі палітык, сябра партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз.

Сабіна Бергман-Поль
Sabine Bergmann-Pohl
Сабіна Бергман-Поль у 1990 годзе
Сабіна Бергман-Поль у 1990 годзе
Сцяг5-ы старшыня Народнай Палаты ГДР
5 красавіка 1990 — 2 кастрычніка 1990
Папярэднік Гюнтэр Малойда
Пераемнік пасада скасавана
Нараджэнне 20 красавіка 1946(1946-04-20)[1][2][…] (77 гадоў)
Веравызнанне лютэранства
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Дзейнасць палітык, урач, міністр
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

5 красавіка 1990 г. стала Старшынёй Народнай Палаты ГДР, і, паколькі Дзяржаўны Савет ГДР быў скасаваны, кіраўніком ГДР. Апошні чалавек, які ўзначальваў ГДР. Пасля аб’яднання Германіі заняла пасаду міністра па спецыяльных пытаннях ва ўрадзе Гельмута Коля ў 1990—1991. Пазней з’яўлялася парламенцкім сакратаром Міністэрства аховы здароўя ў 1991—1998. Пасля прыходу да ўлады сацыял-дэмакратаў заставалася дэпутатам Бундэстага, які пакінула ў 2002 годзе.

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Sabine Bergmann-Pohl // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.