Сады ў Старажытным Рыме

Сады ў Старажытным Рыме (лац.: hortii) ствараліся пад уплывам старажытнаегіпецкай, персідскай і старажытнагрэчаскай садовай тэхнікі.

Рэканструкцыя саду Дома Веціі ў старажытнарымскім горадзе Пампеі

Прыватныя рымскія сады былі звычайна падзелены на тры часткі. Першая — ксіст (лац.: xystus) — адкрытая тэраса, якая была злучана з домам порцікам. Другая частка — ambulation — была садам з кветкамі, дрэвамі і служыла для прагулак і сузірання. Трэцяя частка — gestation — уяўляла сабою алею.

У старажытнарымскіх садах выкарыстоўваліся складаныя гідратэхнічныя збудаванні — штучныя вадаёмы і фантаны.

Розныя версіі ўладкавання рымскіх садоў выкарыстоўваліся ў рымскіх паселішчах у Афрыцы, Брытаніі.

Прынцыпы афармлення рымскіх садоў пазней ужываліся ў садова-паркавым мастацтве эпохі Адраджэння, барока, неакласіцызму.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць