Хмелеўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Сакскі сельсавет)

Хме́леўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Хмелева.

Хмелеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хмелева
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 239
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Сакскі сельсавет у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сакалоўскага і Сцяброўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Сакі.[1]. 20 мая 1957 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Навасады, Нагараны, Непакойчыцы, Пшанаі, Салейкі і Сцяброва)[2]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна, з 4 студзеня 1965 года — у складзе Брэсцкага раёна (у складзе 8 населеных пунктаў: Козіч, Рачкі, Рудка, Сакалова, рыбгас Сакалова, Сакі, Селішчы і Хмелева)[3], з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 17 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 4 населеныя пункты (Багдзюкі, Дзяменічы, Лясоты і Падлессе)[4], якія былі перададзены з Камянецкага раёна ў склад Жабінкаўскага раёна падчас яго аднаўлення[5]. 3 ліпеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Хмелеўскі, цэнтр перанесены ў вёску Хмелева[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[7]. 22 снежня 1999 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага гарсавета перададзена вёска Рачкі[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1313 чалавек[9], з іх 80,9 % — беларусы, 7,8 % — палякі, 6,4 % — украінцы, 4,9 % — рускія[10]; паводле перапісу 2019 года — 1239 чалавек[11].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 20. — 248 с. — 10 000 экз.
  8. Решение Брестского областного Совета депутатов от 22 декабря 1999 г. № 23 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского района
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.