Саламон Аўгуст Андрэ

Саламон Аўгуст Андрэ́ (шведск.: Salomon August Andrée, 18 кастрычніка 1854, Грэна — 1897) — шведскі інжынер, даследчык Арктыкі.

Саламон Аўгуст Андрэ
шведск.: Salomon August Andrée
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1854(1854-10-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1897[1][3][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, інжынер, аэранаўт, інжынер-механік, фатограф
Навуковая сфера палярны даследчык
Альма-матар Каралеўскі тэхналагічны інстытут
Вядомы як кіраўнік першай паветранай экспедыцыі на Паўночны полюс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Каралеўскі тэхналагічны інстытут у Стакгольме.

У 18821883 гадах прымаў удзел у навуковай экспедыцыі на Шпіцберген.

11 ліпеня 1897 года разам з Н. Стынбергам і К. Фрэнкелем спрабаваў дасягнуць Паўночнага полюса на паветраным шары «Арол» уласнай канструкцыі, аднак загінуў на востраве Белы на ўсход ад Шпіцбергена. Рэшткі экспедыцыі знойдзены ў 1930 годзе.

Памяць правіць

У гонар Андрэ названа паўночная частка вострава Заходні Шпіцберген — Зямля Андрэ.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.

Спасылкі правіць