Саламон Захаравіч Разоўскі

Саламон Захаравіч Разоўскі (руск.: Розовский Соломон Захарович; 1879, Налібакі — 1924, Петраград) — савецкі рэвалюцыйны і палітычны дзеяч.

Саламон Захаравіч Разоўскі
Дата нараджэння 1879
Месца нараджэння
Дата смерці 1924
Месца смерці
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і дробнага чыноўніка ў Налібаках Віленскай губерні. Ён рана пачаў працоўнае жыццё: у 1896 г. прыехаў у Кіеў і паступіў у пераплётныя майстэрню. Дапытлівага юнака вабілі веды, ён стаў займацца самаадукацыяй і ў 1900 годзе экстэрнам здаў экзамены за курс гімназіі. Неўзабаве за ўдзел у студэнцкай сходцы Разоўскага арыштавалі і пасля шасцітыднёвага заключэння выслалі з Кіева.

Пасяліўшыся ў Луганску, Разоўскі ўладкаваўся на завод. Праз паўгода на заводзе была абвешчаная стачка, Разоўскі прыняў у ёй удзел. Стачку задушылі, і многіх яе ўдзельнікаў звольнілі. У спіс звольненых трапіў і Разоўскі. Давялося пакінуць на некалькі месяцаў горад і з’ехаць у Рыгу. Затым ён вярнуўся ў Луганск і арганізаваў там падпольную групу «Іскра». Але паліцыянты напалі на след рэвалюцыянераў. Разоўскі быў схоплены і адпраўлены ў Екацерынаслаўскую турму. Пасля вызвалення ён паехаў у Мінск, а затым зноў у Рыгу.
У Рызе ў 1903 годзе Разоўскі ўступіў у партыю. Будучы студэнтам Рыжскага палітэхнікума, ён быў членам мясцовага партыйнага камітэта. З 1904 года Разоўскаму прыйшлося перайсці на нелегальнае становішча і затым пераехаць у Вільню. Там ён стаў членам Паўночна-Заходняга партыйнага камітэта. Яму даручылі арганізацыю партыйных камітэтаў у Коўна і Віцебску, а таксама ўстанаўленне сувязі з партыйнымі арганізацыямі Прыбалтыкі.

У 1909 годзе Разоўскі прыехаў у Пецярбург і адразу ўключыўся там у партыйную працу. У 1916 годзе быў абраны партыйным арганізатарам Васілевостраўскага раёна.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі і пераходу партыі на легальнае становішча Разоўскі стаў членам Петраградскай гарадской думы, а таксама членам Пецярбургскага камітэта партыі.

Пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі працаваў у Народным камісарыяце харчавання.

Зноскі

Спасылкі правіць