Саламон Шыманавіч Пінкус

Саламон Шыманавіч Пінкус (28 жніўня 1908, г. Адэса, Украіна — 1 ліпеня 1971) — урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Саламон Шыманавіч Пінкус
Дата нараджэння 28 жніўня 1908(1908-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1971(1971-07-01) (62 гады)
Месца пахавання
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут (1933).

Працаваў на Адэскай чыгунцы (урачэбна-санітарная служба Адэскага ўчастка, 1933—1935), Адэскім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (1935—1938), Благавешчанскім медыцынскім інстытуце (1957—1961, загадчык кафедры факультэцкай тэрапіі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1961, кафедра шпітальнай тэрапіі, у 1963—1971 — загадчык кафедры).

Памёр 1 ліпеня 1971, пахаваны ў г. Гродна.

Навуковыя інтарэсы: пытанні згусальнай і процізгусальнай сістэм крыві пры сардэчна-сасудзістых захворваннях.

Узнагароды правіць

Ордэн Чырвонай Зоркі і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Свертываемость крови при ревматических пороках сердца, гипертонической болезни и атеросклерозе и ее значение в патогенезе тромбоэмболических осложнений : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 755 / С. Ш. Пинкус. — Иваново, 1968.
  • К характеристике функциональных нарушений печени при бруцеллезе : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / С. Ш. Пинкус. — Омск, 1952.
  • Пінкус Саламон Шыманавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1975. — Т. 8. — С. 437.
  • Пінкус Саламон Шыманавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 363.
  • Пинкус Соломон Шимонович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 117—118.