Саланін — атрутны глікаалкалоід (гліказід), выпрацоўваецца ў раслінах сямейства паслёнавых. Змяшчаецца ў любой частцы расліны — у лісце, пладах, сцяблінах, клубнях і г. д. Найбольшае ўтрыманне саланіну назіраецца ў ягадах лісніка чорнага (Solanum nigrum) і ва ўсіх частках лісніка салодка-горкага (Solanum dulcamara). У клубнях бульбы ўтрымліваецца да 0,05 % саланіну (у прарослых, пазелянелых клубнях — значна павышаецца)[1]. Саланін таксама ўтрымліваецца ў недаспелых памідорах, але калі плод памідора вырастае да памераў, характэрных для яго гатунку, і пачынае святлець, становячыся белаватым ці крыху ружаватым, утрыманне саланіну памяншаецца і такія плады робяцца прыдатнымі ў ежу пасля кулінарнай апрацоўкі (марынавання ці засолкі).

Саланін
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Сістэматычнае найменне Solanine
Хім. формула C45H73NO15
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 868,059 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 20562-02-1
PubChem 9549171
Рэг. нумар EINECS 243-879-8
SMILES
ChemSpider 28033

Зноскі