Саласпілскі канцлагер

Саласпілскі канцлагерканцэнтрацыйны лагер, створаны падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі акупаванай нацысцкай Германіяй Латвіі. Існаваў ў 18 кіламетрах ад Рыгі побач з горадам Саласпілс з кастрычніка 1941 года да канца лета 1944 года.

Каля лагернага барака. Cнежань 1941 года

Найбольш сумную вядомасць гэты лагер атрымаў з-за ўтрымання ў ім малалетніх вязняў, якіх затым сталі выкарыстоўваць для адбору крыві для параненых нямецкіх салдат, з прычыны чаго дзеці хутка гінулі.

Гісторыя правіць

Восенню 1941 года лагер будавалі яўрэі прывезеныя ў Латвію з Германіі. Першыя вязні (жыхары Латвіі, падазраваныя ў супраціве акупантам) з'явіліся ў лагеры ў траўні 1942 года. У канцы 1942 года да іх дадалі асоб, якія ўхіляліся ад усеагульнай працоўнай павіннасці.

У сакавіку 1943 года ў лагер пачалі змяшчаць сялян з Латгаліі, якія ўхіляліся ад паставак сельгаспрадукцыі і выплаты падаткаў, а таксама жанчын і дзяцей, вывезеных з селаў Беларусі, Пскоўскай і Ленінградскай абласцей падчас карных антыпартызанскіх аперацый.

У лютым—красавіку 1943 года падчас карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» толькі з Асвейскага раёна Віцебскай вобласці былі вывезены 14175 жыхароў — дарослыя на працу ў Германію, дзеці — у Саласпілскі канцлагер.

Лічыцца, што праз Саласпілскі лагер смерці прайшло каля 100 тысяч зняволеных. Дакладная колькасць загінулых у Саласпілскім канцлагеры невядома дагэтуль.

У жніўні 1944 года зняволеныя лагера, якія засталіся ў жывых, былі вывезены ў канцлагер Штутгаф. Перад прыходам савецкіх войскаў амаль усе лагерныя баракі былі спалены.

Баракі, якія засталіся, былі выкарыстаныя для стварэння лагера для нямецкіх ваеннапалонных, дзе тыя ўтрымліваліся да кастрычніка 1946 года.

У 1967 годзе на месцы канцлагера быў створаны Саласпілскі мемарыяльны комплекс.

Літаратура правіць

  • Valdis O. Lumans. Latvia in World War II. — New York: Fordham University Press, 2006. — Т. 11. — 547 p. — (World War II: The Global, Human, and Ethical Dimension). — ISBN 9780823226276.