Сальвадор Санчэс Серэн

Сальвадор Санчэс Серэн (ісп.: Salvador Sánchez Cerén, псеўданім — Леанель Гансалес (ісп.: Leonel González), нар. 18 чэрвеня 1944 г.) — сальвадорскі рэвалюцыянер, член кіраўніцтва Фронту нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці. Віцэ-прэзідэнт ва ўрадзе Маўрысіа Фунеса. Пасля выбараў 2014 года — дзеючы прэзідэнт Сальвадора.

Сальвадор Санчэс Серэн
Vice President of El Salvador[d]
1 чэрвеня 2009 — 1 чэрвеня 2014
Папярэднік Ana Vilma de Escobar[d]
Пераемнік Óscar Ortiz[d]
45-ы прэзідэнт Сальвадора[d]
1 чэрвеня 2014 — 1 чэрвеня 2019
Папярэднік Маўрысіа Фунес
Пераемнік Nayib Bukele[d]
Нараджэнне 18 чэрвеня 1944(1944-06-18)[1][2] (79 гадоў)
Партыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order pro Merito Melitensi Order of the Five Volcanoes
Сайт sanchezceren.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Санчэс Серэну нарадзіўся 18 чэрвеня 1944 г. у горадзе Кесальтэпек (дэпартамент Ла-Лібертад, Сальвадор). Яго бацька працаваў цесляром, а маці — прадаўшчыцай у прадуктовай краме. У сям’і было 12 дзяцей (Сальвадор — дзявятае дзіця).

Вучыўся ў школе для хлопчыкаў імя Хасэ Далорэса Ларэйнага. У 1963 годзе скончыў Школу імя Альберта Масферэра ў Сан-Сальвадоры, атрымаў спецыяльнасць педагога. Працаваў настаўнікам у сельскіх і гарадскіх школах. У 1965 годзе стаў адным з заснавальнікаў Нацыянальнага саюза настаўнікаў Сальвадора, які сёння з’яўляецца самым вялікім аб’яднаннем сальвадорскіх настаўнікаў. У 1978 годзе пакінуў выкладчыцкую дзейнасць.

З 1968 года жанаты з Росай Маргарытай Вільяльта. Мае сына і тры дачкі, а таксама дзесяць унукаў і праўнучку.

Зноскі

  1. Salvador Sánchez // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Salvador Sanchez Ceren // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.