Сальвата́цыя[1] (ад лац.: solvo — раствараю) — узаемадзеянне часціц (малекул, іонаў) растворанага рэчыва з малекуламі растваральніка.

Сальватацыя іонаў Na+ у вадзе

Абумоўлена электрастатычнымі і ван-дэр-ваальсавымі сіламі ўзаемадзеяння, а таксама каардынацыйнымі і вадароднай сувязямі. Сальватацыя ўплывае на фізічныя і фізіка-хімічныя працэсы ў растворах. У выніку сальватацыі ўтвараюцца сальваты — малекулярныя ўтварэнні пастаяннага або пераменнага складу, у якіх малекула (іон) растворанага рэчыва абкружана абалонкай малекул растваральніка.

Асобны выпадак сальватацыі — гідратацыя, у выніку якой утвараюцца гідраты.

Уяўленне аб сальватацыі ўведзена незалежна І. А. Каблуковым і У. А. Кісцякоўскім[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сальватацыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 118. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Мишин В. П. Сольватация // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — Москва : Советская энциклопедия, 1974—1989. — Т. 23. (руск.)

Спасылкі правіць