Са́льпы (Salpida) — атрад пелагічных абалоннікаў (Thaliacea), таксама разглядаюцца як асобны клас хордавых жывёл.

Сальпы

Вераніца сальп
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salpida

Сямейства

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  159643
NCBI  30307
EOL  8843

Уваходзіць адно сямейства — уласна сальпы (Salpidae), каля 25 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, акрамя Паўночнага Ледавітага. Свабоднаплаваючыя адзіночныя і каланіяльныя жывёлы. Трымаюцца пераважна паблізу паверхні вады. Здольныя да свячэння (за кошт сімбіятычных бактэрый).

Даўжыня ад некалькіх міліметраў да 33 см. Цела бочачкападобнае, укрыта празрыстай абалонкай (тунікай). Сэрца на брушным баку, крывяносная сістэма незамкнёная. Нервовая сістэма прадстаўлена надглотачным нервовым вузлом, над якім размешчана святлоадчувальнае вочка. Дыхаюць жабрамі. Кормяцца фітапланктонам.

Гермафрадыты. Жыццёвы цыкл адбываецца з чаргаваннем палавога і бясполага пакаленняў. Бясполыя асобіны (аазоіды) размнажаюцца пачкаваннем. Развіццё без стадыі лічынкі. У дарослых знікае хорда і хвост.

Корм для некаторых рыб, марскіх чарапах.

Літаратура правіць