Салямонас Банайціс

Салямонас Банайціс (15 ліпеня 1866 г., пам. 4 мая 1933 г. у Каўнасе) — літоўскі выдавец, банкір, грамадскі і культурны дзеяч, адзін з падпісантаў Акта незалежнасці Літвы (1918) г.

Салямонас Банайціс
Род дзейнасці банкір, выдавец, палітык
Дата нараджэння 15 ліпеня 1866(1866-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 1933(1933-05-04) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Казімерас Віктарас Банайціс[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1905 годзе заснаваў першую друкарню на літоўскіх землях, якія ўваходзілі ў склад Расіі, кіраваў ёй да 1918 года. Выдавецкі дом адгукнуўся на патрэбу ў тэкстах, выкліканую забаронай літоўскага слова, выдаўшы амаль 1.5 мільёны копій кніжак і каля 2 мільёнаў асобнікаў перыёдыкаў. З 1915 да 1917 года яго выдавецтва публікавала трохмоўную газету «Ковенскія навіны» (на польскай, літоўскай i нямецкай мове).

Падчас германскай акупацыі Літвы заснаваў літоўскамоўную сярэднюю школу ў Коўне і 12 пачатковых школак. У 1917 годзе ён быў абраны членам Тарыбы. У незалежнай Літве заснаваў Літоўскі хаўрус земляробаў, таксама банкі — гандлёвы і прамысловы.

Пахаваны на Петрашунскіх могілках у Коўне.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.