Самагубствы ў Казахстане

Казахстан займае 1 месца ў свеце па колькасці самагубстваў (па дадзеных за 2015 год). Афіцыйная статыстыка па колькасці суіцыдаў у Казахстане не абвешчана[1]. Прыведзеныя незалежнымі экспертамі лічбы сведчаць пра тое, што праблема самагубстваў ужо прымае пагрозлівыя маштабы, стабільна замацоўваючы за Казахстанам адну з перадавых пазіцый у свеце па колькасці суіцыдаў[2].

Спосабы правіць

Прэзідэнт Асацыяцыі псіхааналітыкаў Казахстана Ганна Кудзіярава кажа, што ў большасці выпадкаў мужчыны забіваюць сябе праз павешанне. У кабет на першым месцы медычныя таблеткі, бо яны даступныя ў аптэках. Сярод вайскоўцаў і паліцыянтаў пашырана самагубства з дапамогай зброі з прычыны яе даступнасці[1].

Дзіцячы суіцыд правіць

Дзіцячы суіцыд таксама высокі. Паводле слоў кіраўніка Нацыянальнага цэнтра па правах чалавека Вячаслава Калюжнага, тройка галоўных прычын дзіцячага суіцыду ў свеце выглядае так (ад большага да меншага): няшчаснае каханне, сваркі з бацькамі, страх перад будучыняй[3]. Дэпутат мажыліса парламента Казахстана Бахыт Сыздыкава лічыць, што псіхалагічны ціск на дзяцей падчас падрыхтоўкі да АНТ і яго вынік з'яўляецца прычынай многіх суіцыдаў.

Самагубствы сярод падлеткаў з'яўляюцца сур'ёзнай праблемай у Казахстане[4].

Статыстыка правіць

У краіне самая вялікая колькасць зарэгістраваных самагубстваў сярод дзяўчынак ва ўзросце ад 15 да 19 і сярод хлопчыкаў, што з'яўляецца другім па велічыні паказнікам пасля Расіі. Даклад ЮНІСЭФ 2009 года паказвае, што з 1999 па 2008 год колькасць самагубстваў сярод маладых людзей у краіне павялічылася на 23 %[5].

Паводле слоў Раісы Шэр, кіраўніка Камітэта па абароне дзіцяці міністэрствы адукацыі краіны, ёсць некалькі фактараў, што прыводзяць да такіх высокіх паказнікаў самагубстваў сярод маладых людзей[5]:

  • Здзекаванні ў школе
  • Адсутнасць ці страта сэнсу жыцця
  • Падзенне нормаў сацыяльных паводзін
  • Паказ непаўналетнім сцэн гвалту па тэлевізары
Лік суіцыдаў па ўзроставых і палавых групах. Казахстан, 2008
Узрост 5-14 15-24 25-34 35-44 45-54 55-64 65-74 75+ Усяго
Мужчыны 66 657 860 656 522 240 143 86 3241
Жанчыны 19 239 152 120 97 52 41 47 768
Усяго 85 896 1012 776 619 292 184 133 4009
Source: World Health Organization[6]

Зноскі

  1. а б Казахстан находится в первых строчках рейтингов по количеству суицидов. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 30 красавіка 2016.
  2. Казахстан: одно самоубийство в час / Общество / Интернет-газета ЗОНАКЗ. Казахстан.
  3. Что толкает казахстанских подростков на самоубийство? — Общество, 16 июня 2011. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 30 красавіка 2016.
  4. Refworld | Kazakstan: Concerns Over Adolescent Suicides. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 30 красавіка 2016.
  5. а б Kazakstan: Concerns Over Adolescent Suicides. UNHCR. Праверана 16 November 2012.
  6. Suicide rates (per 100,000), by gender, Kazakhstan, 1981-2008.. World Health Organization. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2013. Праверана 16 лістапада 2012.

Ссылкі правіць