Самі Насеры

французскі акцёр

Саід «Самі» Насеры (фр.: Samy Naceri; нар. 2 ліпеня 1961, Парыж) — французскі акцёр берберскага паходжання, найбольш вядомы дзякуючы галоўнай ролі Даніэля ў фільме «Таксі» і яго працягах.

Самі Насеры
фр.: Samy Naceri
Дата нараджэння 2 ліпеня 1961(1961-07-02)[1][2] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёр, кінапрадзюсар, кінаакцёр
Узнагароды
IMDb ID 0618651
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Здымаўся ў масоўках. Менавіта ў гэты час ён вырашыў змяніць сваё імя з Саіда у Самі. Рэжысёр Тама Жылу даў яму першы рэальны шанц — роля Нордзін у фільме «Рай». Насеры ўразіў крытыкаў і атрымаў дзве ўзнагароды на Міжнародным кінафестывалі ў Лакарна і кінафестывалі ў Парыжы.

Кар’ера Насеры пайшла на ўзлёт пасля нечаканай сустрэчы з рэжысёрам і прадзюсарам Люкам Бесонам. Яны сустрэліся на здымках фільма «Леон» (1994), у якім малады акцёр сыграў ролю паліцыянта ў шлеме ў адной з апошніх сцэн. Іх шляхі зноў перасякуцца праз некалькі гадоў, на здымках кліпа Nés sous la même étoile (Народжаныя пад адной зоркай) групы IAM.

У сваім фільме Бесон даў Самі ролю Даніэля, маладога таксіста з Марселя, які любіць магутныя машыны і звышхуткасці. Нягледзячы на прахалодныя водгукі, фільм «Таксі» (1998) аказваецца камерцыйна паспяховым. Гэта штурхае прадзюсараў здымаць працягі: «Таксі 2» (2000), «Таксі 3» (2003) і «Таксі 4» (2007), у якіх сімпатычны таксіст, насуперак свайму жаданню, служыць уладам.

У 2006 годзе акцёр атрымаў прэмію за лепшую мужчынскую ролю ў фільме «Патрыёты» на Канскім кінафестывалі (разам з іншымі акцёрамі гэтага фільма).

Пасля 2009 года з прычыны частых праблем з законам пачаў усё радзей з’яўляцца на тэлебачанні. У 2015 годзе сыграў у тэатральнай пастаноўцы L’indien cherche le Bronx тэатра Théâtre du Gymnase.

У 2018 годзе пачаў працу над фільмам «Краб», аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам, якога выступіў яго брат Бібі Насеры. Пазней праект быў перайменаваны ў «Настаўнік».

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1994
ф Леон Léon паліцэйскі ў шлеме
1998
ф Таксі Taxi Даніэль Маралес

Зноскі правіць

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Samy Naceri // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць