Сапармурат Ніязаў

Сапармура́т Атаевіч Нія́заў, Туркменбашы («Бацька туркменскага народа», туркм.: Saparmyrat Ataýewiç Nyýazow; 19 лютага 1940, сяло Кіпчак, Ашхабадская вобласць — 21 снежня 2006, Ашгабат) — кіраўнік Туркменістана з 1985 па 2006198591 — першы сакратар ЦК КП Туркменіі, з 1990 — прэзідэнт), маршал (2002).

Сапармурат Ніязаў
туркм.: Saparmyrat Ataýewiç Nyýazow
1-ы прэзідэнт Туркменістана
2 лістапада 1990 — 21 снежня 2006
Пераемнік Гурбангулы Бердымухамедаў
Нараджэнне 19 лютага 1940(1940-02-19)[1][2][…]
Смерць 21 снежня 2006(2006-12-21)[5][6][…] (66 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Атамурат Ніязаў[d]
Маці Гурбансалтан-эджэ[d]
Жонка Muza Niýazowa[d]
Дзеці Мурад Сапармурадавіч Ніязаў[d]
Веравызнанне суніты і іслам
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, аўтабіёграф
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка
Род войскаў Узброеныя сілы Туркменістана[d]
Званне генералісімус і вярхоўны галоўнакамандуючы
Камандаваў Узброеныя сілы Туркменістана[d]
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў медаль «За працоўную доблесць» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені ордэн Святога Месропа Маштоца ордэн Прэзідэнта Туркменістана «Бітараплык»
Герой Туркменістана

Q98457058? (1971)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 19 лютага 1940 года ў с. Кіпчак Ашхабадскай вобласці.

У 1967 годзе скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут. У 1959—1965 гадах — на прафсаюзнай рабоце. З 1970 года — інструктар, намеснік загадчыка аддзела ЦК Камуністычнай партыі Туркменістана (КПТ). З 1980 года — першы сакратар Ашгабацкага гаркома КПТ, з 1984 года — інструктар аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПСС. У 1985 годзе — старшыня Савета Міністраў Туркменскай ССР. У 1985—1991 гадах — першы сакратар ЦК КПТ. У студзені—лістападзе 1990 года — старшыня Вярхоўнага Савета, з кастрычніка 1990 года — прэзідэнт Туркменскай ССР. З лістапада 1991 года — Прэзідэнт Рэспублікі Туркменістан, з чэрвеня 1992 года адначасова і кіраўнік Кабінета міністраў. Старшыня Дэмакратычнай партыі Туркменістана. У 1993 годзе парламент Туркменістана прысвоіў яму найменне Туркменбашы (бацька туркменскага народа), а 28 снежня 1999 года прыняў закон, які даў паўнамоцтвы знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта краіны без абмежавання тэрміну.

Памёр 21 снежня 2006 года ў Ашгабаце на пасадзе прэзідэнта краіны ва ўзросце 66 гадоў. Пахаваны ў мячэці Туркменбашы Рухы.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць