Сапота (Pouteria sapota) — расліна сямейства сапотавыя.

Сапота
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pouteria sapota (Jacq.) H.E.Moore & Stearn


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23836
NCBI  233744
EOL  1151976
IPNI  1110421-2
TPL  kew-164426

Апісанне правіць

Дрэва вышынёй каля 20 м. Лісціны вельмі буйныя, даўжынёй да 60 см. Кветкі абодваполыя, бялёсыя. Плады шарападобныя, чырванавата-карычневыя, дыяметрам 8-20 см, з вельмі салодкай ружовай або чырванаватай мякаццю і адным буйным семем.

Распаўсюджанне правіць

Радзіма сапоты — Паўднёвая Мексіка. Культывуецца таксама паўсюль у трапічнай Амерыцы, на Антыльскіх астравах, на Філіпінах, у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Гаспадарчае значэнне правіць

 
Плады.

Драўніну дрэва выкарыстоўваюць для сталярных вырабаў. Плады ўжываюцца ў свежым выглядзе, у малочных кактэйлях і марожаным.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі правіць