Сапрана (іт. soprano ад sopra — над, звыш) — высокі жаночы пеўчы голас. Працоўны дыяпазон: до першай актавы — фа — ля трэцяй актавы.

Асноўныя вакальныя дыяпазоны
Сапрана
Мецца-сапрана
Кантральта
Тэнар
Барытон
Бас

Таксама тэрмін сапрана часам ўжываецца ў дачыненні да мужчынскага вакалу — контртэнара, у найбольш высокай яго тэсітуры.

Класіфікацыя правіць

  • Сапрана (фа малой актавы — агульны дыяпазон)
  • Драматычнае сапрана (сі малой актавы — да III актавы)
  • Лірыка-драматычнае сапрана (сі малой актавы — да III актавы) — здольнасць выконваць драматычныя і лірычныя партыі.
  • Лірычнае сапрана (до I актавы — до III актавы) — мяккасць тэмбру, выразнасць ў кантылене.
  • Лірыка-каларутарнае сапрана (до I актавы — мі-фа III актавы) — празрыстасць тэмбру, здольнасць выконваць лірычныя і лірыка-каларутарнае партыі; ноты галаўнога гучання.
  • Каларутарнае сапрана (до I актавы — фа-соль III актавы і вышэй) — металічная афарбоўка тэмбру, ноты галаўнога гучання; каларутарнае сапрана больш рухомае, чым лірыка-каларутарнае.

У заходняй традыцыі існуе больш «дробавая» класіфікацыя. У прыватнасці, каларутарнае сапрана падпадзяляюць на 2 падтыпы — драматычнае і лірычнае. Так, партыю Царыцы Ночы ў оперы Моцарта «Чароўная флейта» часцей аддаюць выканаўцы з драматычнай насычанасцю ў голасе, тады як Цэрбінету ў «Арыядне на Наксосе» Рыхарда Штрауса традыцыйна выконваюць лёгкія, лірычныя «каларатуры».