Сапфі́р (ад стар.-грэч.: σάπφειρος (sappheiros)[1] — сіні камень, магчыма, ад іўр.: ספּיר (sapir) або персідскай назвы з тым жа значэннем) — адна з разнавіднасцей мінерала карунд, каштоўны камень розных адценняў, пераважна сіняга колеру. Хімічная формула Al2O3 (аксід алюмінія).

Сапфір
Неапрацаваны сапфір
Формула Al2O3
Прымесь Fe2+, Fe3+, Ti
Сінгонія Трыганальная
Колер Сіні і блакітны розных адценняў; бясколерны, ружовы, аранжавы, жоўты, зялёны, фіялетавы, чорны
Колер рысы Белы
Бляск Шкляны
Празрыстасць Празрысты да непразрыстага
Цвёрдасць 9
Спайнасць Адсутнічае
Злом Няроўны да ракавістага
Шчыльнасць 3,95 — 4,00 г/см³
Паказчык пераламлення 1,766 — 1,774

Тэмпература плаўлення 2040 °C. Шчыльнасць 3,93[2] г/см³. Малярная маса 101,94. Цвёрдасць па шкале Моаса — 9. Празрысты ў інфрачырвоным дыяпазоне да даўжыні хвалі прыкладна 6,5 мкм. Добры дыэлектрык і праваднік гіпергуку[2].

Сапфіры здабываюць у Індыі, Шры-Ланцы, Тайландзе, Аўстраліі, Кеніі, Калумбіі, ЗША[3].

Выкарыстанне правіць

Сапфір выкарыстоўваецца пры вырабе прылад вакуумнай тэхнікі, святлафільтраў і святлаводаў. У мікраэлектроніцы ў вытворчасці мікрасхем.

Штучныя сапфіры правіць

Штучныя карунды ўпершыню сінтэзаваны ў 1904 годзе французскім фізікам М. Вернейлем. Сучасныя сінтэтычныя карунды цяжка адрозніць ад прыродных (выкарыстоўваюцца аптычныя, рэнтгенаўскія і спектральныя даследаванні)[3].

Штучныя сапфіры выкарыстоўваюцца ў лазернай тэхніцы, у вытворчасці вымяральных і авіяцыйных прыбораў, у ювелірнай прамысловасці.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2. — С. 350.
  2. а б ФЭС 1983.
  3. а б Сапфир // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць