Сарга́сава мора[1] — раён антыцыкланічнага кругазвароту вод у Атлантычным акіяне, абмежаваны цячэннямі: на захадзе — Гальфстрымам, на поўначы — Паўночна Атлантычным, на ўсходзе — Канарскім, на поўдні — Паўночна-Пасатным.

Саргасава мора
Плошча 6—7 млн км²
Найбольшая глыбіня 6995 м
physical
Саргасава мора
Саргасава мора

Размешчана паміж 23—35° з. ш. і 30—68° з. д. Плошча мора 6—7 млн км² (залежыць ад становішча плыняў). У паўночна заходняй частцы — вулканічныя Бермудскія астравы. Тэмпература вады на паверхні 18—23 °С узімку, 26—28 °C улетку. Салёнасць 36,5—37 . Вялікая частка дна размешчаная ў Паўночна-Амерыканскай катлавіне з глыбінямі больш за 6000 метраў; максімальная глыбіня — 6995 м.

Зноскі

Літаратура правіць