Сары́-Джаз[1] (кірг.: Сарыжаз кыркасу, каз.: Сарыжаз жотасы) — горны хрыбет у Цэнтральным Цянь-Шані, на тэрыторыі Кыргызстана і часткова Казахстана.

Сары-Джаз
кырг. Сары-Жаз кырка тоосу
Краіны
Горная сістэмаЦянь-Шань 
Даўжыня113 км
Шырыня16 км
Найвышэйшая вяршыняпік Сямёнава 
Вышыня5816 м 
Сары-Джаз (Кыргызстан)
Сары-Джаз
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрыбет размешчаны паміж ракой Сарыджаз на поўначы і яе левым прытокам ракой Іныльчэк на поўдні. Працягласць хрыбта складае 113 км, шырыня — да 16 км. Сярэдняя вышыня — 4370 м, найвышэйшы пункт — пік Сямёнава (5816 м). Хрыбет складзены метамарфічнымі сланцамі, гранітамі, мармурызаванымі вапнякамі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць