Сарэдыі

орган вегетатыўнага размнажэння

Сарэ́дыі[1] (стар.-грэч.: σωρός — куча) — органы вегетатыўнага размнажэння некаторых высокаарганізаваных форм ліставатых і кусцістых лішайнікаў.

Сарэдзіі на эверніі слівавай (Evernia prunastri)

Утварэнні на паверхні лішайнікаў у выглядзе зярністай або падобнай на парашок масы. Маюць адну або некалькі клетак водарасці, абкружаныя гіфамі грыба. Лёгка разносяцца ветрам і ў спрыяльных умовах разрастаюцца ў новыя слаявіны.

Зноскі

Літаратура правіць