Саскія ў вобразе Флоры

«Саскія ў вобразе Флоры» — карціна працы Рэмбранта, напісаная ў 1634 годзе. На партрэце жонка мастака Саскія ван Эйленбюрх, намаляваная ў вобразе старажытнаіталійскай багіні кветак, росквіту, вясны і палявых пладоў Флоры.

Рэмбрант
Саскія ў вобразе Флоры. каля 1634
Flora
Матэрыял Палатно
Тэхніка масла
Памеры 125 × 101 см
Эрмітаж, Санкт-Пецярбург
(інв. ГЭ-732)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Сваю жонку Саскію ван Эйленбюрх у выглядзе Флоры, антычнай багіні вясны і кветак, Рэмбрант пісаў тройчы ў 1634, 1635 і 1641 гадах. Эрмітажнае палатно, створанае ім у год вяселля, сведчыць пра захопленае каханне мастака да маладой жанчыны. Асаблівае зачараванне надае вобразу кантраст няўпэўненасці і нясмеласці, з якой пазіруе юная мадэль, і пышнасці багата расшытых адзенняў і аксэсуараў. У карціне злучыліся асаблівасці пастаральнага і гістарычнага партрэта.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць