Сафія Мудрасць Божая ствара сабе Дом

«Сафія Мудрасць Божая ствара сабе Дом» — двухбаковы драўляны разьбяны абразок з адпаведным сюжэтам, узор іканапіснай традыцыі турава-пінскіх зямель.

«Сафія Мудрасць Божая ствара сабе Дом».

На адным баку выяўлены абраз «Сафія Мудрасць Божая стварае сабе Дом», на другім — чатырохчасткавы абраз «Успенне», «Узнясенне», «Праабражэнне», «Раство»[заўв 1], створаны ў 1496—1501 гадах[1] на заказ пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча святаром-разьбяром Ананіям, які называе сябе ў надпісе «папом Ананіям». Наяўнасць вызначана беларускага помніка, з надпісам аўтара і заказчыка, які «гаворыць» старабеларускай мовай — знамянальная з’ява для XV — пачатку XVI стагоддзяў. Майстар піша, што «робил» для князя, ужывае добра разумелую старабеларускую лексіку. Але таксама абразок Ананія адкрывае новую для таго часу тэму Сафійнасці, якая пачне развівацца ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне троху пазней[2]. Пінскі аўтар абапіраўся на ўласныя іканаграфічныя распрацоўкі, але ў аснове ляжала веданне візантыйскай традыцыі фарміравання сімвалічнага іканічнага выказвання, спосабу як праз выяўленчыя знакі выказаць пэўную ідэю[2].

Заўвагі правіць

  1. Дыптых апублікаваны Н. Ф. Высоцкай у кнізе «Пластика Белоруссии XII—XVIII веков». Минск, 1983. Илл. 21, 22.

Зноскі правіць

  1. Пуцко В.Г. Резная деревянная икона пинского князя // Гістарычная Брама : гісторыка-краязнаўчы часопіс. — выдавец і рэдактар М. Сінкевіч, 2008. — В. 23. — № 1. — С. 103―111. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2023.
  2. а б Баженова О.Д. Византийская традиция в белорусской иконописи XV столетия // Обретение образа: Православная Белорусская культура в славянском мире. — Мн.: Белорусский Экзархат, 2009. — С. 69—98. — 416 с. — ISBN 978-985-511-138-3.