Саша Грэй

амерыканская порнаактрыса

Саша Грэй (анг. Sasha Grey, сапраўднае імя Марына Эн Хэнціс, англ. Marina Ann Hantzis; нарадзілася 14 сакавіка 1988 года ў Сакрамента, Каліфорнія) — амерыканская порнаактрыса, вядомая таксама сваёй творчасцю ў сферы кінематографа, моды і музыкі. Яна ўдзельніца групы aTelecine, якая грае электра-індастрыял.

Саша Грэй
англ.: Sasha Grey
Імя пры нараджэнні: Марына Эн Хэнціс
Дата нараджэння: 14 сакавіка 1988(1988-03-14) (36 гадоў)
Месца нараджэння: Сакрамента, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства:  ЗША
Колер валасоў: брунетка
Колер вачэй: карыя
Рост: 168 см[1]
Вага: 50 кг[1]
Фігура: 81B-66-79
Грудзі: натуральныя
Арыентацыя: бісексуальная
Сцэнічныя імёны: Sasha Grey
Узнагароды:
IMDb: ID 2340248
AFDb: ID 43367
IAFD: SashaGrey
sashagrey.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 18 гадоў Саша пераехала з Сакрамента ў Лос-Анджэлес і ў хуткім часе пачала здымацца ў парнаграфічных фільмах. У 2007, 2008 і 2010 гадах яна выйграла некалькі намінацый прэміі AVN Awards, а таксама была названа «Лепшай старлеткай» у 2007 годзе па версіі XRCO. Паралельна з працай у порнаіндустрыі Саша Грэй здымаецца як мадэль. У 2009 годзе ўбачыла свет стужка «Дзяўчына па выкліку» рэжысёра Стывена Содэрберга, дзе Грэй грала галоўную ролю.

Уплыў правіць

У гонар Сашы Грэй паўднёвакаліфарнійскі гурт Antagonist назваў адну з песень альбома «World In Decline» (лэйбл Prosthetic Records), які выйшаў 17 жніўня 2010 г., «Sasha Grey». Сама песня была выкладзеная ў сеціва для бясплатнага азнаямлення 14 ліпеня 2010 г.[2] У гонар Сашы напісалі песні метал-гурт Manic Depressive[3], французскі рок-гурт Noriega[4], гурт Frantic Clam[5], расійскі гурт Tango Cocain[6]. На хвалі папулярнасці Сашы Грэй утварыўся расійскі эма-гурт Sasha Grey[7].

Зноскі

  1. а б Vanessa Grigoriadis The Dirtiest Girl in the World(англ.) // Rolling Stone. — 2009. — № 1078. — P. 52—57.
  2. ANTAGONIST: New Song Available For Streaming (англ.)
  3. Manic Depressive- Sasha Grey (Live) (англ.)
  4. Noriega Live Sasha Grey (англ.)
  5. Sasha Grey just got Frantic Clammed! Архівавана 20 красавіка 2014. (англ.)
  6. Tango Cocain — Sasha Grey. 31.08.12 (руск.)
  7. sasha_grey (руск.)

Спасылкі правіць