Светлагорскхімвалакно

прадпрыемства ў Беларусі

«СветлагорскХімвалакно» (Сахім) — вытворчае аб’яднанне па вытворчасці поліэфірных матэрыялаў, адно з буйных шматпрофільных прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу Рэспублікі Беларусь.

СветлагорскХімвалакно
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1964
Размяшчэнне Светлагорск, Беларусь
Ключавыя постаці Васіль Касцюкевіч
Галіна Хімічная прамысловасць
Прадукцыя Поліэфірныя ніткі, нятканыя матэрыялы, поліпрапіленавая тара і стужкі, Арселон, вугляродныя матэрыялы, тканіна і палотна, поліэтыленавая плёнка, тыхнічны сульфат алюмінію
Матчына кампанія Белнафтахім
Сайт www.sohim.by

Гісторыя правіць

Будаўніцтва пачалося ў 1960 годзе, а ў 1964 годзе ўжо быў атрыманы першы метр корднай тканіны на заводзе штучнага валакна (ЗШВ), які паклаў пачатак ўзнікненню вытворчага аб’яднання і сёння з’яўляецца ядром прадпрыемства.

У 70-х гадах арганізаваны выпуск тэрмаўстойлівых матэрыялаў, у 80-х — уведзены ў эксплуатацыю ўчастак па вытворчасці вугляродных матэрыялаў.

У 1972 годзе пабудаваны Палац культуры хімікаў.

У 1984 годзе на Светлагорскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно» пры ўдзеле нямецкіх спецыялістаў было ўведзена ў строй адно з найбуйнейшых вытворчасцяў па выпуску поліэфірнай ніткі ў Еўропе, цяпер вядомае як завода поліэфірных тэкстыльных ніцей (ЗПТН).

У 90-х на ЗШВ — арганізаваны выпуск мяшкоў з плёнкавых поліпрапіленавых нітак, нятканага матэрыялу «спанбонд».

Праведзеная ў 2004 годзе на ЗПТН рэканструкцыя дазволіла асвоіць выпуск мультыфіламентных, фарбаваных ў масе нітак.

У 20062007 гадах пачата вытворчасць раўнаважкіх тэкстураваных нітак, нітак з рознай трываласцю пнеўмазлучэнняў, фасонных нітак, нітак поліэфірных ізвітых КДК і з профільным перасек «трылобал». У 2009 годзе асвоена вытворчасць поліэфірных цалкам выцягнутых комплексных нітак (FDY), пачаты выпуск поліэфірных нітак з антыбактэрыйнымі і антыперановымі дадаткамі. 2010—2012 гг. — праект па нарошчванню вытворчых магутнасцяў да ўзроўню 41 тыс. тон.

У 2020 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў і жорсткіх разгонаў мірных пратэстоўцаў працоўнікі «Хімвалакно» намагаліся ўладкаваць забастоўку ля прахадной завода, але большую частку закрылі ў цэхах[1], да гэтага такой практыкі з боку чыноўнікаў, падчас усебеларускіх стачак, не назіралася.

Восенню 2022 года прадпрыемства трапіла ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[2].

Структура правіць

  • Завод штучнага валакна
  • Завода поліэфірных тэкстыльных ніцей
  • СветлагорскХімСэрвіс
  • Светлатэкс
  • СахімТранс
  • Санаторый «Сярэбраныя ключы»

Цікавыя факты правіць

 
Станцыя Корд і цэха «Хімвалакно»
  • Для транспартнага абслугоўвання прадпрыемства была пабудавана ад станцыі Шацілкі 7 км чыгуначная ветка і станцыя Корд, ад назвы тканіны, вытворчасцю якой займаецца «Хімвалакно».

Зноскі

Літаратура правіць