Светлякі (род)

(Пасля перасылкі з Светлякі, род)

Светлякі́[1] (Lampyris) — род цвердакрылых з сямейства светлякоў.

Светлякі

Звычайны святляк (Lampyris noctiluca)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lampyris Geoffroy, 1762


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  952267
NCBI  41310
EOL  2923993
FW  290334

Апісанне правіць

Даўжыня 10—20 мм. Галава з сяжкамі на ілбе схаваная пад шчытападобнай, пашыранай пярэднегрудкай, заднія кольцы брушка маюць звычайна органы свячэння. Апошні тэргіт без выемкі. Фасфарычнае святло, якое выдаецца імі, служыць, відаць, галоўным чынам, для прыцягнення адзін да аднаго розных палоў; свецяць таксама лічынкі і яйкі. Лічынкі плоскія, 6-ногія. Самец мае вялікія круглыя вочы, кароткія сяжкі, тонкія падоўжаныя надкрылцы і развітыя крылы; самка зусім пазбаўленая крылаў або мае толькі зачаткавыя элітры і падобная вонкава да лічынкі. Сілкуюцца слімакамі і смаўжамі. Развіваюцца ў лясным подсціле.

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца святляк звычайны, або вялікі (Lampyris noctiluca) (народная назва — іванаў чарвяк)[1].

Сістэматыка правіць

У складзе роду:

Зноскі

Літаратура правіць

Светлякі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 254. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).