Святар, які катаецца на каньках

Пастар Роберт Уолкер катаецца на каньках на возеры Дадзінгстан  (англ.) (англ.: The Reverend Robert Walker Skating on Duddingston Loch), таксама вядомая, як Святар, які катаецца на каньках (англ.: The Skating Minister) — карціна сэра Генры Рэберна, якая знаходдзіцца ў Нацыянальнай галерэі Шатландыі ў Эдынбургу. Яна была практычна невядомай да прыкладна 1949 года, але цяпер фактычна з'яўляецца адной з самых вядомых карцін Шатландыі. Яна лічыцца ўзорам шатландскай культуры  (укр.), паколькі намалявана падчас аднаго з самых выдатных перыядаў у гісторыі краіны — Шатландскага асветніцтва  (руск.).

Генры Рэберн і магчыма Генры Рэберн[1]
Пастар Роберт Уолкер
катаецца на каньках на возеры Дадзінгстан  (англ.)
. 1790-я
англ.: The Skating Minister
Матэрыял палатно
Тэхніка алей
Памеры 76 см × 64 см см
Нацыянальная галерэя Шатландыі  (руск.), г. Эдынбург
(інв. NG 2112)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне карціны правіць

Атрымліваючы асалоду ад зімовага надвор'я, энергічны царкоўны пастар катаецца на каньках на замёрзлым возеры ў прыгарадзе Эдынбурга. Ён намаляваны ў бестурботнай, амаль тэатральнай позе. Традыцыйнае чорнае адзенне вымалёўваецца выразным сілуэтам на імглістым шэрым фоне. Падобны малюнак служыцеля царквы сведчыць не толькі пра пачуццё гумару мастака, але і пра яго даверныя адносіны з мадэллю[2].

Пастар Роберт Уокер правіць

Святар, адлюстраваны на гэтай карціне — гэта пастар Роберт Уолкер  (руск.). Ён быў святаром Царквы Шатландыі  (руск.), які нарадзіўся 30 красавіка 1755 года ў Монктане, Эршыр  (англ.). У час дзяцінства Роберта яго бацька быў святаром у Царкве Шатландыі ў Ротэрдаме, таму малады Роберт амаль напэўна навучыўся катацца на замарожаных каналах Нідэрландаў. Ён атрымаў ліцэнзію прэсвітэрыя Эдынбурга  (англ.) ў 1770 годзе ва ўзросце пятнаццаці гадоў. Ён ажаніўся з Джын Фрэйзер у 1778 годзе і меў пяцёра дзяцей. Ён стаў членам Каралеўскай кампаніі лучнікаў  (англ.) у 1779 годзе і іх капеланам у 1798 годзе.

Ён быў святаром у царве Канангейт  (англ.), а таксама з'яўляўся членам Эдынбургскага клуба фігурнага катання  (руск.), першага ў свеце клуба фігурнага катання  (англ.)[3]. Члены клуба сустракаліся на возеры Дадзінгстан  (англ.)], якое паказана на карціне, або на азёрах Лохэнда  (англ.) і Літа  (руск.), калі яны належным чынам замярзалі.

Спрэчнасць атрыбуцыі правіць

У сакавіку 2005 года куратар з Нацыянальнай партрэтнай галерэі Шатландыі  (руск.) выказаў здагадку, што карціна належыць пэндзлю французскага мастака Анры П'ера Данлу  (руск.), а не сэра Генры Рэберна. Як толькі гэтая інфармацыя была даведзена да ведама Галерэі, пазнака на карціне была зменена наступным чынам: «Апошнія даследаванні паказваюць, што карціна была на самай справе намалявана … Анры П'ерам Данлу.» З гэтага часу, многія людзі абмяркоўвалі ідэю гэтага. Сцвярджалася, што Данлу быў у Эдынбургу на працягу 1790-х гадоў, як раз у той перыяд часу, калі быў створаны Святар, які катаецца на каньках. Як мяркуецца, палатно і маштаб карціны адпавядаюць французскаму мастаку, хоць прыхільнікі Рэберна і не згаджаюцца з такім пунктам гледжання[4][5].

Нягледзячы на невырашанае дасюль пытанне атрыбуцыі карціны, Святар, які катаецца на каньках быў адпраўлены ў Нью-Ёрк у 2005 годзе, для паказу ў Крысціс  (руск.) у Дзень тартану  (англ.), важнае шатландскае свята. Джэймс Халаўэй, дырэктар Нацыянальнай партрэтнай галерэі Шатландыі, сказаў выданню The Scotsman  (англ.): «я маю ўнутранае адчуванне, што карціну намаляваў Рэберн». Газета паведаміла, што «зразумела, што сэр Цімаці Кліфард  (англ.), генеральны дырэктар Нацыянальнай галерэі Шатландыі, цяпер прымае карціну як твор Рэберна».

Зноскі

  1. Make Lists, Not War — 2013.
  2. Реберн Генри. Творчество, картины и биография (руск.)
  3. «In The Beginning…», Skating magazine, Jun 1970
  4. Blackley, Michael. Doubts over Skating Minister cut no ice with art experts. Scotsman (30 сакавіка 2005). Праверана 28 мая 2010.
  5. Taylor, Alan. The Skating Minister: enduring masterpiece by the great Scottish artist Henry Raeburn, or just a rather nice painting by an obscure Frenchman?. The Herald, Scotland (7 жніўня 2005). Праверана 28 мая 2010.

Літаратура правіць

  • Lynne Gladstone-Millar. The Skating Minister: The Story Behind the Painting

Спасылкі правіць