Святая Агата (лац.: Sancta Agatha), у праваслаўі Святая Агафія — хрысціянская святая мучаніца. Дні шанавання — 5 лютага (каталіцкая царква), 18 лютага (праваслаўная царква).

Святая Агата
Дата нараджэння 8 верасня 235(0235-09-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 261[2][3] (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
У ліку мучаніца
Дзень памяці 5 лютага[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і мучаніцтва правіць

Мартырыі Святой Агаты склаліся ў перыяд сярэднявечча. Паводле легенд, яна паходзіла з багатай сям’і з Катаніі на востраве Сіцылія. У маладосці прыняла хрысціянства і захоўвала цноту. Аднак у яе закахаўся нехта Квінтыліян, які пачаў судовы пераслед святой. Агата вытрымала зневажэнне публічным домам, турмой і катаваннямі, у тым ліку разарванне і адразанне грудзяў. Яе падтрымлівалі малітвы і бачанні Святога Пятра.

Падчас чарговага катавання пачаліся вывяржэнне вулкана Этна і землятрус. Насельнікі Катаніі запатрабавалі спыніць здзекаванні. Святая Агата вярнулася ў вязніцу, дзе і памерла з малітвай на вуснах (прыкладна 251 г.).

Шанаванне правіць

Найстаражытнейшыя звесткі пра культ Святой Агаты адносяцца да VI ст. Але мартырый Святой Люцыі ўзгадвае пакланенне мошчам Святой Агаты ўжо ў пач. IV ст. Святая Агата шануецца ўсімі хрысціянамі. Лічыцца заступніцай жанчын, якія вытрымоўваюць сексуальныя дамаганні, ахоўвае ад пажараў, апякунка ад хваробаў свойскай жывёлы.

Святы ў гонар Агаты шырока распаўсюджаны на Сіцыліі, Мальце, Краіне Баскаў і г. д.

Атрыбуты шанавання — кветкі лілеі, пальмавыя галіны, званы. На іконах і ў жывапісу часта малюецца з адрэзанымі грудзямі на падносе.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 29 жніўня 2023.
  2. Agatha of Sicily // https://pantheon.world/profile/person/Agatha_of_Sicily Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Агафия // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 133.
  4. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 24.

Спасылкі правіць