Свята-Георгіеўская царква (Нясвіж)

Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Нясвіж Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Казлова, 5.

Славутасць
Свята-Георгіеўская царква
53°13′05″ пн. ш. 26°41′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Нясвіж
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Будаўніцтва 1954
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1954 годзе. Пробашч храма з’яўляецца протаіерэй Яўген Пятровіч Лабынька[1].

Архітэктура правіць

Пабудаваена з дрэва і цэглы. Твор народнага дойлідства. Прамавугольны аб’ём накрыты вальмавым дахам, завершаным па цэнтры 2-ярусным 8-гранным шатровым барабанам. Да фасада далучаны 2-ярусны цагляны прытвор, завершаны трохвугольным франтонам. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Побач пастаўлена 2-ярусная 4-гранная драўляная званіца пад пакатым 4-схільным пакрыццём[2].

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць