Свята-Міхайлаўская царква (Забараўцы)

Свята-Міхайлаўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Забараўцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
52°23′38″ пн. ш. 26°07′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Забараўцы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Дата пабудовы 1996 год
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1996 годзе. 27 красавіка 1996 года была асвячона[1].

Архітэктура правіць

Пабудавана з дрэва ў традыцыях народнага дойлідства.

Трохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане прытвор-званіца і апсіда, кубападобная малітоўная зала. У сілуэце пануюць цыбулепадобныя галоўкі над 2-яруснай 4-граннай званіцай, вальмавымі дахамі малітоўнай залы і апсіды. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка — вертыкальна) расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў стральчатых ліштвах. Бакавы ўваход аформлены 2-слуповым арачным ганкам пад 2-схільным пакрыццём[2].

Зноскі

  1. 14. Приход храма Святого Архангела Михаила д. Заборовцы Пинского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2018. Праверана 9 снежня 2019.
  2. Міхайлаўская царква

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць