Свята-Пакроўская капліца (Мар’іна Горка)

Свята-Пакроўская капліца — мураваная праваслаўная капліца ў горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вуліца Новая Зара, 55.

Праваслаўная капліца
Свята-Пакроўская капліца
53°30′21″ пн. ш. 28°09′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мар’іна Горка
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Благачынне 1-е Пухавіцкае благачынне 
Map

Гісторыя правіць

 

Пабудавана ў канцы XX стагоддзя. Пасля пабудовы кафедральнага сабора Святога прававернага князя Аляксандра Неўскага выкарыстоўваецца як музей-бібліятэка.

Архітэктура правіць

Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, да якога далучаны папярочны прытвор з надбудаванай над ім 8-граннай драўлянай званіцай. Двухсхільны дах над алтарнай часткай і шацёр званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Пакроўская капліца(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць