Свята-Пакроўская царква (Бялавічы)

Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Бялавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
53°19′39″ пн. ш. 24°32′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бялавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Мастоўскае
Дата пабудовы 1822 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 

Пабудавана на ахвяраванні памешчыцы Аскіркавай у 1822 годзе, з цэглы[1]. Першапачаткова будынак быў пабудаваны як касцёл, але адразу ж пасля заканчэння будаўніцтва быў адабраны і перададзены праваслаўнай царкве. З моманту пабудовы па цяперашні час храм дзеючы, у часы камуністычных ганенняў не закрываўся. Царкоўны дом у савецкі час быў перададзены пад дзіцячы сад, які функцыянуе па цяперашні час[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.527.
  • Хрысціянскія храмы Беларусі: На фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак ХХ стагоддзя.- Мн., 2001.- С.24.
  • Сабасцян,А. Храмы Мастоўшчыны// Зара над Нёманам.- 1993.- 29 мая.

Спасылкі правіць