Свята-Пакроўская царква (Докшыцы)

праваслаўны храм

Свята-Пакроўская царква (Докшыцкая Пакроўская царква) — праваслаўны храм у Віцебскай вобласці, помнік архітэктуры. Знаходзіцца на вуліцы Ленінскай, у горадзе Докшыцы. Пабудавана ў 1900—1903 гадах з бутавага каменю і цэглы на месцы ўніяцкага храма 1514 года. Адноўлена ў 1990-я гады. Знаходзіцца ў цэнтры горада, у акружэнні мураванай агароджы з арачнай брамай.

Праваслаўная царква
Пакроўская царква
54°53′31″ пн. ш. 27°45′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Докшыцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Будаўніцтва 19001903 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Пакроўская царква (пач. ХХ стагоддзя).

Першае ўпамінанне ў дакументах аб існаванні праваслаўнага храма ў Докшыцах адносіцца да 1514 года. Драўляная уніяцкая царква была знішчана пры пажары мястэчка ў час ваенных дзеянняў 1812 года, але адбудавана нанава. З таго часу ўцалеў цудатворны абраз «Маці Божая Смаленская». Пасля скасавання уніі ў 1839 годзе яна перададзена праваслаўным і асвечана ў гонар святых Кузьмы і Дзям’яна. У 1899 годзе будынак старой царквы разабралі, а на яе месцы ў 19001903 гадах паводле праекта, распрацаванага ў 1863 годзе, паставілі мураваную праваслаўную царкву, асвечаную ў гонар Пакрова Багародзіцы. Будаўніцтва першай каменнай царквы ў Докшыцах пачалося ў 1863 годзе. Новая каменная царква закладзена ў 1900 годзе. У 1903 годзе пабудова новай царквы была завершана, 28 верасня (па старому стылю) адбылося асвячэнне храма. У гэтым жа годзе адкрыліся сучасныя гарадскія могілкі.

У 1941 годзе, напачатку акупацыі, у храме немцы памясцілі ваеннапалонных, з храма іх вывелі ў верасні, калі за горадам былі пабудаваны часовыя баракі. Да 1 кастрычніка рамонт быў закончаны, службы, як і раней, сталі правіцца кожнае свята.

Архітэктура правіць

Кампазіцыя храма, узведзенага ў псеўдару́скім стылі, складаецца з чатырох частак, размешчаных па падоўжаннай восі. Да асноўнага кубічнага аб’ёму прылягаюць з усходу — прамавугольная алтарная апсіда, а з захаду — прамавугольная ў плане трапезная і чацверыковы бабінец са званіцай над ім. Усе часткі маюць розную вышыню, і асобныя дахі таксама рознай формы і вышыні. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам і завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным светлавым барабане, прарэзаным патройнымі вокнамі, якія аздоблены маляўнічымі атынкаванымі ліштвамі з какошнікамі. Званіца завершана высокім шатром з цыбулепадобнай галоўкай.

Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Уяўляе сабой кананічны тып праваслаўнага храма са званіцай, трапезнай, кубападобным двух’ярусным аб’ёмам малітоўнай залы і прамавугольнай апсіды. У прасторавай кампазіцыі дамінуе ўзведзеная над прамавугольным прытворам шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) і цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане над чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму. Фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з вялікімі адхіламі ў тоўшчы магутных сцен. Пластычнымі ліштвамі з какошнікамі вылучаны трайныя аконныя праёмы 2-га яруса асноўнага аб’ёму. Пластыка-каларыстычнае рашэнне фасадаў пабудавана на кантрасце паліхромнай бутавай муроўкі з белай тынкоўкай дэталяў архітэктурнага дэкору (какошнікі, арнаментальныя паясы, філёнгавыя лапаткі, цыбулепадобныя галоўкі).

Інтэр’ер правіць

У інтэр’еры апсіда вылучана трох’ярусным трохгранным у плане залачоным іканастасам. Абраз «Маці Божая Смаленская» (1826). У 1990-я гады мясцовы мастак В. Маркавец аднавіў фрэскавую размалёўку.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна: Рэд кал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш., Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 752 с.: іл. ISBN 985-11-0293-8

Спасылкі правіць