Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Міжэвічы)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм, які знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі в. Міжэвічы Слонімскага раёна.

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°58′11,51″ пн. ш. 25°05′06,47″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Міжэвічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1867 год
Стан працуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Царква ў пачатку XX ст.

Пабудавана ў 1867 годзе з дрэва. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства.

Архітэктура правіць

Двухзрубная пабудова: прамавугольны ў плане асноўны аб’ём з трохграннай алтарнай часткай і бабінец з двух’яруснай званіцай (васьмярык на васьмерыку), завершанай цыбулепадобнай галоўкай. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Фасады рытмічна падзелены слупамі-сцяжкамі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Інтэр’ер правіць

Мастацка-дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера — драўляны іканастас. Шануецца абраз «Маці Божая», які ў храме з часу яго пабудовы. Маецца фератрон пачаіку 19 ст. «Маці Божая Балезная» і «Георгій Перамоганосец», «Пакроў» (2-я палавіна 19 ст.) .

Званіца правіць

Уваход на агароджаны ўчастак царквы праз драўляную двух’ярусную надваротную званіцу, якая размешчана аўтаномна на падоўжанай восі царквы. Канструкцыя званіцы каркасная. Агульныя дэталі дэкору (паўцыркульныя праёмы, шалёўка сцен) аб’ядноўваюць яе з царквой у адзіны архітэктурны ансамбль.

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 678.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць