Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Русіно)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Русіно Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
53°05′14″ пн. ш. 26°05′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Русіно
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктар Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык[d]
Будаўніцтва 20102014 гады
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

Закладка першага камня ў сцены будучага храма ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы адбылася 12 жніўня 2010 года. Святочнае набажэнства, прысвечанае закладцы камня ў падмурак храма і яго асвячэнню, узначаліў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан. Набажэнствы спачатку праводзілі ў хаце, потым у цокальным памяшканні храму.

26 ліпеня 2014 года пад кіраўніцтвам архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана адбылося асвячэнне драўлянага Свята-Раства-Багародзіцкага храма. На набажэнстве прысутнічаў архітэктар храма Мікалай Лук’янчык[1][2].

Архітэктура правіць

Ацыліндраваныя бярвёны для пабудовы храма былі прывезены з Белавежскай пушчы[3].

Зноскі