Свята-Троіцкая царква (Мядзел)

Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у г. Мядзел Мядзельскага раёна‎ Мінскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада.

Славутасць
Свята-Троіцкая царква
54°52′00″ пн. ш. 26°56′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мядзел
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Будаўніцтва 2006
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Храм асвячоны ў 2006 годзе[1].

Архітэктура правіць

Пабудавана з цэглы паводле праекта архітэктара Л.Леўчанкі.

Храм вырашаны ў рэтраспектыўных традыцыях маскоўскага царкоўнага дойлідства 17 ст. Кананічнаы аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з шырокага прытвора-трапезнай, над якой узведзена 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца, далей пануе кубападобны аб’ём малітоўнай залы з маляўнічым 5-купаллем у завяршэнні. Тры ўваходы вылучаны ганкамі-рундукамі. Старажытны матыў закамар вылучаны арачнымі крапоўкамі фасадаў асноўнага аб’ёму, які арачнымі аконнымі праёмамі падзелены на 2 ярусы[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць