Святлана Пятроўна Сахарава
Святлана Пятроўна Сахарава (нар. 7 лістапада 1950, Брэст) — беларускі архітэктар.
Святлана Пятроўна Сахарава | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1973 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 года — архітэктар, старшы архітэктар, вядучы архітэктар у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Член КПСС з 1978 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан і ПДП санаторнай зоны курорта Нарач (1976), генплан Вілейкі (1980), схемы комплекснага выкарыстання і аховы водных і зямельных рэсурсаў басейнаў рэк Сож (1975), Заходняй Дзвіны (1977), воз. Нарач (1980), ТЭА Музея народнага дойлідства і побыту Беларускай ССР (1979), схемы развіцця і размяшчэнні зон адпачынку Віцебскай і Гомельскай абласцей (1981), праекты рэалізацыі ПРП раёнаў Калінінградскай вобласці (1986).
Зноскі
Літаратура
правіць- Сахарова Светлана Петровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)