Святлана Уладзіміраўна Адзінцова

беларускі палітык

Святлана Уладзіміраўна Адзінцова (нар. 8 лістапада 1964, Ксты, Полацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7[1] і 8 склікання. Кандыдат медыцынскіх навук[2].

Святлана Уладзіміраўна Адзінцова
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Нараджэнне 8 лістапада 1964(1964-11-08) (59 гадоў)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Дзейнасць урач, палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 8 лістапада 1964 года ў в. Ксты Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыла Полацкае медыцынскае вучылішча, Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру пры Віцебскім медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «Хірургія»[2].

Працавала медсястрой хірургічнага аддзялення Полацкай цэнтральнай раённай бальніцы; урачом-хірургам па аказанні экстраннай дапамогі хірургічнага аддзялення Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; загадчыкам хірургічнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце, галоўным урачом Полацкай гарадской паліклінікі; намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай службе, галоўным урачом Полацкага гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; галоўным урачом Полацкай цэнтральнай гарадской паліклінікі, намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.

Выбіралася дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25, 26, 27 і 28-га скліканняў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[3]. Уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі.

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання ад Полацкай гарадской акругі № 27. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[2].

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[2].

Сям’я правіць

Замужам, мае сына і дачку.

Узнагароды правіць

Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», юбілейнымі медалямі «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём Міжнароднага дабрачыннага фонду «Сямʼя — Яднанне — Айчына» «За заслугі»[2].

Удастоена звання «Жанчына года Віцебшчыны», ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»[2].

Зноскі

Спасылкі правіць