Святлана Уладзіміраўна Сітнікава

Святлана Уладзіміраўна Сітнікава (нар. 21 лютага 1958, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі навуковы і кіруючы работнік у галіне адукацыі, матэматык і інжынер-праграміст па адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1996), дацэнт (2006)[1].

Святлана Уладзіміраўна Сітнікава
Дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў[d]
Нараджэнне 21 лютага 1958(1958-02-21) (66 гадоў)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Навуковае званне
Дзейнасць матэматык
Месца працы
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзілася 21 лютага 1958 года ў г. Барысаве Мінскай вобласці[1].

Скончыла сярэднюю школу № 8 г. Барысава ў 1975 годзе. З’яўлялася старшынёй Савета дружыны піянерскай, а затым першым сакратаром камсамольскай арганізацыі ў школе[1].

Пачынала працоўную дзейнасць на швейнай фабрыцы ў г. Барысаве; працавала выхавальнікам дзіцячага саду, настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ў г. Гродна[1].

У 1984 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага з прысваеннем кваліфікацыі «Настаўнік матэматыкі». У 1990 годзе прайшла прафесійнае навучанне па спецыяльнасці «Інжынер-праграміст», у 2002—2003 годзе — перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне»[1].

Скончыла аспірантуру ў 1996 годзе і паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблеме фарміравання прафесійнай самаацэнкі педагога. Па выніках навуковай працы ў 2006 годзе Сітнікавай прысвоена навуковае званне дацэнта. Аўтар больш як 50 навуковых прац у сферы адукацыі дарослых[1].

З 1990 года працуе ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Пачынала працу з пасады інжынера і метадыста па інфарматыцы, працавала начальніцай аддзела, загадчыцай кафедрай, намесніцай дырэктара, прарэктарам па навучальнай працы. З красавіка 2006 па чэрвень 2019 года рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі[1].

Дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання. Першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалём Францыска Скарыны і нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

Зноскі