Святы́ Рох, Рох з Манпелье́ (лац.: Rochus, фр.: Roch, італ.: Rocco); 13451350, Манпелье, Францыя1516 жніўня 1376, 1378 ці 1379, Манпелье або Вагера, Італія; традыцыйна ўсталяваныя гады жыцця — каля 1295 да 1327) — каталіцкі святы, абаронца ад чумы. Дзень памяці адзначаецца 16 жніўня.

Святы Рох
Дата нараджэння 1295
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1327(1327-08-16)
Месца смерці
Шануецца Каталіцкая царква
Кананізаваны 1629
У ліку цудатворац і каталіцкі святы
Галоўная святыня царква Сан-Рока, Венецыя, Італія
Дзень памяці 16 жніўня
Атрыбуты язва на назе, сабака з хлебам у роце, кій пілігрыма
Падзвіжніцтва цудадзейныя ацаленні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Магільня Святога Роха ў Венецыі.

Біяграфія правіць

Паводле падання, святы Рох нарадзіўся ў Манпелье каля 1295 годзе ў сям'і мера. Яшчэ пры нараджэнні ён быў адзначаны асаблівым знакам на грудзях у форме чырвонага крыжа. У 19-20-цігадовым узросце юнак страціў абодвух бацькоў, пасля чаго раздаў усю маёмасць убогім і накіраваўся ў Рым у пілігрымку. Дасягнуўшы Італіі, Рох заўважыў, што ў краіне лютуе эпідэмія чумы, пасля чаго пачаў вандраваць па краіне, даглядаючы хворых і ацаляючы іх малітвай і крыжам. Паведамлялася пра здзейсненыя ім лекаванні ў Аквапендэнтэ, Чэзене, Рыміні, Навары, Рыме, Мантуі, Мадэне і Парме. Вяртаючыся на радзіму, Рох сам заразіўся чумой у П'ячэнцы, быў выгнаны з горада і накіраваўся паміраць у закінутую лясную халупку. Паводле падання, сабака шляхціча па імю Готхард прынесла яму хлеб, каб Рох не памёр ад голаду. Неўзабаве святы ацаліўся ад чумы, а Готхард стаў яго памочнікам.

Пасля гэтага святы Рох вярнуўся на радзіму, дзе адмовіўся раскрыць сваё імя і быў увязнены як шпіён паводле загаду ўласнага дзядзькі. Пасля пяцігадовага пазбаўлення волі ён сканаў 16 жніўня 1327 годзе. Па смерці ён быў апазнаны па знаку крыжа на грудзях.

Шанаванне правіць

 
Статуя Св. Роха. Прага

Шырокае народнае шанаванне святога пачалося адразу ж пасля яго смерці, хоць афіцыйна ён не быў кананізаваны ўсутыч да XVII стагоддзя. У 1585 Папа Рыгор XIII змясціў яго імя ў рымскім мартыралогу. Канчаткова шанаванне Св. Роха было ўсталявана папам Урбанам VIII у 1629 годзе. Святому Роху маліліся, галоўным чынам, пра ацаленне ад чумы. Культ, першапачаткова абмежаваны Манпелье і паўночнай Італіяй, хутка распаўсюдзіўся ў Іспаніі, Францыі, Германіі і Нідэрландах. У Вільні паўстала рэлігійная суполка рохітаў.

У жыцці святога «Vita Sancti Rochi», напісаным у 1478 годзе мэрам Брэшыі Франчэскам Дзіедам, прыведзены эпізод, паводле якога ў 1416 годзе, падчас правядзення Канстанцкага сабора, гораду пагражала эпідэмія чумы. Пасля маленняў да святога Роха і малітоўных працэсіяў эпідэмія абмінула горада.

У 1485 годзе венецыянцы таемна вывезлі мошчы Св. Роха з Манпелье ў Венецыю, якая, як галоўнае гандлёвае горада, праз якое ішоў гандаль з Усходам, моцна пакутаваў ад смяротных эпідэміяў, у сувязі з чым святы Рох быў абвешчаны адным са святых апекуноў горада. У 1508 годзе ў Венецыі была пабудавана царква Сан-Рока.

Святы Рох уважаецца заступнікам хворых на чуму і халеру, пакутуючых на хваробы ног і скуры; пілігрымаў, хірургаў; а таксама сабак і хатняе скаціны[1]. Святы Рох — апякун французскага Манпелье (у яго гонар названы гарадскі сабор, вуліца, сквер і чыгуначны вакзал) і некалькіх італьянскіх гарадоў.

 
Святы Рох

Каталіцкая царква адзначае памяць святога 16 жніўня. У шматлікіх местах па ўсім свеце ў гэты дзень ладзяцца маляўнічыя працэсіі.

Іконаграфія правіць

На класічнай выяве святы Рох зазвычай паказаны маладым пілігрымам у лахманах, які паказвае на чумную язву на сваёй левай назе. Часта разам з ім адлюстроўваюць сабаку, які трымае ў роце хлеб ці ліжа яго рану. Яшчэ адным характэрным іконаграфічным атрыбутам з'яўляецца кій пілігрыма.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць