Святы камень Сянежыцкі

Святы камень Сянежыцкі — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння (з 1997). Знаходзіцца на могілках у вёсцы Сянежыцы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Ружавата-шэры дробназярністы граніт прасападобнай формы. Даўжыня 1,65 м, шырыня 1,43 м, вышыня 0,5 м[1]. Аб'ём 0,6 м³. Маса каля 1,7 тон. Прынесены ледавіком 220-150 тыс. гадоў таму са Скандынавіі. Валун у дахрысціянскія часы меў культавае значэнне.

Святы камень Сянежыцкі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусьвёска Сянежыцы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
Найбліжэйшы горад Навагрудак
Плошча 0,005 га[1] (0,1[2])
Дата заснавання 28 лістапада 1997[1]

Некаторыя легенды правіць

На валуне двое "слядоў". Адзін лічаць выявай пальцаў, а другі — выявай пяткі. Пальцы нібыта пакінула Багародзіца, а пятку — чорт, які гнаўся за ёй. Дагнаць Божую Маці чорт не змог, таму што яна схавалася ў манастыр. Паводле іншага падання, "сляды" пакінулі шведы, каб паказаць, куды яны накіроўваюцца (Янчук, 1889).

Іншыя знакамітыя валуны правіць

Гл.таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць