Свінцовы ібіс (Theristicus caerulescens) — паўднёваамерыканская птушка з сямейства ібісавых.

Свінцовы ібіс


Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Theristicus caerulescens (Vieillot, 1817)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  563411
NCBI  1118847
EOL  1049664

Апісанне правіць

Свінцовы ібіс дасягае даўжыні ад 71 да 76 см апярэнне неаднастайнае, шэра-чорнае, часам з сіняватым водбліскам у залежнасці ад асвятлення. Дзюба цёмна-шэрая. Характэрныя белая паласа на ілбе і раскошныя шэрыя пёры чуба. Выражаны палавы дымарфізм адсутнічае.

Распаўсюджанне правіць

Свінцовы ібіс распаўсюджаны, але не вельмі часта ва ўсходняй Балівіі, цэнтральнай Бразіліі і ў Гран-Чака паўночнай Аргенціны і Парагвая. Птушка аддае перавагу адкрытым лугам, пашам і саванам, сустракаецца таксама ў вільготных абласцях і на невялікіх вадаёмах.

Харчаванне правіць

Харчаванне свінцовага ібіса складаецца з насякомых і іх лярваў, чарвякоў, слімакоў і іх яек, радзей таксама з дробных амфібій.