Севільскі метрапалітэн

Севільскі метрапалітэн (ісп.: Metro de Sevilla) — сетка лёгкага метро ў горадзе Севілья (Іспанія) і ў наваколлі. Сістэма цалкам незалежная ад іншага чыгуначнага транспарту або вулічнага руху. Усе станцыі былі пабудаваны з дзвярыма на платформе.

Севільскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Сцяг Іспаніі Іспанія
Горад Севілья
Дата адкрыцця 2 красавіка 2009 года
Даўжыня ліній 18,6 км
Колькасць станцый 22
Колькасць ліній 1
Пасажырапаток за дзень 55,000
Пасажырапаток за год 20 мільёнаў
Схема ліній
Карта Севільскага метрапалітэна

Была шостай лініяй метро, пабудаванай у Іспаніі, пасля ліній у Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі, Більбаа і Пальма-дэ-Мальёрка. У цяперашні час з’яўляецца пятай па велічыні лініяй метро ў Іспаніі па колькасці перавезеных пасажыраў (больш за 12 млн у 2009).

Гісторыя правіць

Праектаванне метро ў Севільі пачалася ў 1974 годзе з трох планаваных ліній, якія павінны былі ахапіць толькі горад Севілью. Гэты праект быў адменены ў 1983 годзе, пасля заканчэння будаўніцтва некаторых тунэляў, з-за асцярог, што некаторыя гістарычныя будынкі могуць быць пашкоджаны. Эканамічная мэтазгоднасць метро таксама была сумніўнай у горадзе, насельніцтва якога расло не так хутка, як прадказвалася.

У 1999 годзе ажыццяўляць новы праект метро пачала Севільская Карпарацыя Метрапалітэна ((ісп.: Sociedad del Metro de Sevilla)), заснаваная былым мэрам Севільі. Метрапалітэн павінен быў быць завершаны ў 2006 годзе, але пачаў сваю працу толькі 2 красавіка 2009 г.[1] У адпаведнасці з новым праектам, сетка метро ахопіць Севілью і яе агламерацыю (1,5 млн чалавек) і будзе налічваць чатыры лініі.

Лініі метро правіць

Станам на 2023 год дзейнічае толькі першая лінія. Адкрыццё другой, трэцяй і чацвёртай ліній планавалася на 2017 год, але іх будаўніцтва было прыпынена.

# Лінія Год адкрыцця Платформа Працягласць Колькасць станцый Час паездкі
Лінія 1 Olivar de Quinto — Ciudad Expo 2009 65 м 18 км 22 38 min
Лінія 2 Torreblanca — Puerta Triana - 65 м 12.5 км 17 -
Лінія 3 Pino Montano — Bermejales - 65 м 11 км 17 -
Лінія 4 Circular - 65 м 15 км 19 -

Спіс станцый першай лініі метро правіць

 
Станцыя Nervión
 
Станцыя San Bernardo
 
Станцыя Plaza de Cuba
Line  
  Ciudad Expo
  Cavaleri
  San Juan Alto
  San Juan Bajo
  Blas Infante
  Parque de los Príncipes
  Plaza de Cuba
  Puerta Jerez
  Prado de San Sebastián
  San Bernardo
  Nervión
  Gran Plaza
  1º de Mayo
  Amate
  La Plata
  Cocheras
  Guadaíra
  Pablo de Olavide
  Condequinto
  Montequinto
  Europa
  Olivar de Quintos
'

Час працы метро правіць

Расклад руху
Дні тыдня Пачатак Закрыцце
З панядзелка па чацвер
6:30
23:00
Пятніцы і перадсвяточныя дні
6:30
2:00
Суботы
7:30
2:00
Нядзелі і святочныя дні
7:30
23:00
* Па звестках на 2009, расклад руху праз 4 хвіліны

Зноскі

Спасылкі правіць