Селені́т, сацінавы шпат — марфалагічная разнавіднасць мінерала гіпс, адрозніваецца характэрнай паралельна-кудзелістай будовай агрэгатаў. Селеніт часам памылкова называюць «Месяцавым каменем», у перакладзе са стар.-грэч.: σελήνη азначае «Месяц» (не блытаць з мінералам адулярам — месяцавым каменем). Назву таксама можна аднесці да імя Селены — багіні Месяца ў старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Селеніт
Формула CaSO4•2H2O
Сінгонія манаклінная
Колер белы, шэры
Колер рысы белая
Цвёрдасць 1,5—2,0
Спайнасць Дасканалая па {010}
Шчыльнасць 2,31—2,33 г/см³

Вырабны камень.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць