Селіжараўка (руск.: Селижа́ровка) — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Цвярской вобласці, левы прыток Волгі. Селіжараўка — адзін з першых вялікіх волжскіх прытокаў.

Селіжараўка
руск. Селижаровка
Характарыстыка
Даўжыня 36 км
Басейн 2 950 км²
Расход вады 20 м³/с
Вадацёк
Выток Селігер
 • Месцазнаходжанне Асташкаўскі раён
 • Вышыня 205 м
 • Каардынаты 57°01′51″ пн. ш. 33°16′36″ у. д.HGЯO
Вусце Волга
 • Месцазнаходжанне пасёлак Селіжарава (Селіжараўскі раён)
 • Каардынаты 56°51′13″ пн. ш. 33°27′19″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Волга → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіён Цвярская вобласць
Код у ДВР 08010100412110000000311
physical
Селіжараўка
Селіжараўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня — 36 км, плошча басейна — 2950 км², сярэдні расход вады — 20 м³/с. Вышыня вытоку — 205 м над узроўнем мора.

Найбуйнейшыя прытокі — Ціхвіна і Сіжына (абодва левыя). Найбуйнейшы населены пункт на рацэ — пасёлак Селіжарава, цэнтр Селіжараўскага раёна, у межах якога Селіжараўка ўпадае ў Волгу.

Выцякае з паўднёва-ўсходняга канца доўгага і вузкага Селіжараўскага плёса Селігера, каля в. Ніжнія Коціцы. У верхнім цячэнні — рака шырынёй 25—30 метраў, з хуткім цячэннем, камянямі і невялікімі перакатамі ў рэчышчы. Берагі ля ракі высокія, зарослыя лесам.

Ніжэй па цячэнні даліна робіцца шырэйшай, цячэнне слабее.

Зноскі